Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

4 ноября 2019

Тэатральнымі традыцыямі здаўна славіцца трабская зямля

3 лістапада 2019 года ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы адбылася прэм’ера спектакля па п’есе Братоў Далецкіх “Міхалка” ў пастаноўцы мясцовага народнага драматычнага калектыву пад кіраўніцтвам бяззмерна адданага тэатральнай справе рэжысёра Міхаіла Калышкі. 

На суд глядачам творчы калектыў прапанаваў камедыйную музычную імпрэзу. Сюжэт п’есы аб сватаўстве недарэчнага жаніха Міхалкі. Заможны пан Язэп Карыта марыць аддаць сваю адзіную дачку Адэлю, якой ужо 38 год, замуж. Творчая знаходка рэжысёра, сімвалічнае кола жыцця, праз якое праходзяць героі п’есы. 
Гледачы атрымалі задавальненне ад цікавай ігры акцёраў, жартоўных дыялогаў і нечаканага фіналу.

Выдатна выкананыя ролі Язэпа Карыты (Міхаіл Калышка), Адэлі (Марыя Рашэтнікава), Міхаські (Канстанцін Варабей), Змітрука (Віктар Куц), Юлькі (дэбют Марыі Шэмет).