Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

30 октября 2018

Свята тэатральных калектываў “Несцерка запрашае”

26 кастрычніка 2018 года ў дзяржаўнай установе культуры “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” прайшло абласное свята аматарскіх тэатральных калектываў “Несцерка запрашае”. 

На свяце былі падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў. Каштоўнымі падарункамі і дыпломамі галоўнага ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”  ўзнагароджаныя лепшыя тэатральныя калектывы ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”: 
дзіцячы лялечны калектыў “Казка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны (мастацкі кіраўнік Уладзіслава Грынюк) за ўдалы лялечны спектакль і творчы пошук; 
дзіцячы тэатральны калектыў “Спадарожнік” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу (мастацкі кіраўнік Дар’я Аўчынка) за  артыстызм выканаўцаў; 
дзіцячы тэатральны калектыў “Церамок” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі (мастацкі кіраўнік Марына Срыпская) лепшаму тэатральнаму калектыву сярод аграгарадкоў Гродзенскай вобласці.