Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

12 апреля 2018

Свята народнай творчасці “Повязь часоў” у аг.Дайліды

Дарагія сябры, запрашаем вас 15 красавіка 2018 года ў 12.00 гадзін ў сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды на свята народнай творчасці “Повязь часоў”. 

У праграме:
– адкрыццё “Нам засталася спадчына”; 
– канцэртная праграма народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1; 
– дэфіле стылізаваных народных касцюмаў з дэкорам саломкай; 
– канцэртная праграма “Кола сустрэч” ДУК “Гродзенская абласная філармонія”; 
– канцэрт фальклорнага ансамбля “Весялуха” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі; 
– сюжэтна-гульнёвая праграма “Запрашаем на падворак”. 

На працягу свята працуюць: майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценню, народнай ляльцы, танцах побыту “Танцуем па-даўнейшаму”; выстаўка народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя “Саламяная казка”, гандлёвая кропка.