Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

13 ноября 2017

Свята на нашым двары

12 лістапада 2017 года творчым калектывам аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзена свята вуліцы Пагранічнікаў

Пад час свята выступіла старэйшая жыхарка вуліцы Палуносік Ірына Віктараўна, якая сказала: “Апошнім часам вуліцу не пазнаць - разбудавалася і расквітнела”. Затым яна выканала песню Надзеі.Кадышавай “Яблоневый вечер”. 

На мерапрыемстве гучалі добрыя словы ў адрас шматдзетных сем’яў: Сакаловіч Руслана і Наталлі, Анішчанка Сяргея і Ірыны, Бутурлі Генадзя і Наталлі. Па выніках конкурса “Лепшы двор - 2017” перамогу атрымала сям’я Макрыцкай Крысціны Уладзіславаўны. На мерапрыемстве адбылася канцэртная праграма салістаў установы культуры аграгарадка Суботнікі. 

Працавала выстаўка вырабаў народнай творчасці “Прыгажосць ствараем самі”, якую аформілі жыхары вуліцы Пагранічнікаў аг. Суботнікі.