Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

12 июня 2018

Сэрцу любы куток

10 чэрвеня работнікі сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Морына сумесна са старшынёй Іўеўскага сельвыканкама Таісіяй Валянцінаўнай Лось завіталі ў в. Каўкелі, каб наладзіць свята вескі “Сэрцу любы куток”.
 
Прыгожая, у зеляніне і  квецені садоў, вёсачка Каўкелі размешчана на беразе ракі Гаўя. Тут заўсёды жылі, жывуць і будуць жыць руплівыя і дбайныя гаспадары. Заехаўшы ў вёску,  погляд адразу лягае на прыгожыя дамы і кветнікі, што каля іх. Калісці быў час, калі ўлетку  кожную раніцу звінелі косы на лузе і жывёлы падавалі свае галасы, вёска поўнілася дзіцячымі галасамі Але з цягам часу ўсё меняецца. Так змянілася і вёска Каўкелі. Кожны раз, наведваючы вёску, бачым праявы новага вясковага жыцця. Як грыбы растуць пабудовы, але не простых вясковых хат, а шматпавярховых дамоў. Дамы будуюць тыя людзі, якія калісці нарадзіліся і выраслі ў гэтай прыгожай вёсцы, а зараз жывуць у горадзе, а таксама іншыя, каму прыйшліся па душы гэтыя цудоўныя мясціны. Зараз яны наведваюцца сюды, каб адпачыць на маляўнічым беразе ракі ад гарадской суматохі. 

Мясцовых жыхароў у вёсцы  засталося, на жаль, вельмі мала, толькі 9 чалавек, усе старэнькія. Але, трэба адзначыць, і гарадскія людзі (дачнікі) былі вельмі ўзрадаваны вясковаму святу,  цёплым словам, цудоўным песням, вясёлым гумарэскам і байкам, якія прагучалі для ўсіх прысутных. І нельга было вызначыць лепшых жыхароў, бо ўсе яны заслугоўваюць добрых і шчырых слоў, павагі і пашаны. Сустрэча была можа для кагосці і неспадзяванай, але цёплай і сардэчнай.

Канцэрт, у якім прынімалі ўдзел творчыя калектывы і выканаўцы аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны быў па душы і старому і малому. Час прайшоў непрыкметна, усе прысутныя на свяце засталіся вельмі задаволены.