Главная / Новости / Новости района
07.07.2020

Са святам цябе, любая сінявокая прыгажуня – зямля беларуская!

3 ліпеня Іўеўшчына ўрачыста адзначыла галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці.

Святкаванне Дня Незалежнасці на Іўеўшчыне пачалося са службы ў храмах горада “За еднасць народаў, за мір у роднай краіне” Затым на плошчы ля раённага Цэнтра культуры і волльнага часу адбыўся  мітынг “Ганаруся табой, Беларусь”. Права ўзняць сцяг Рэспублікі Беларусь было прадстаўлена Валянціну Францавічу Навагродскаму, урачу-інфекцыяністу (загадчыку) інфікцыйнага аддзялення установы аховы здароўя “Іўеўская цэнтральная раённая бальніца”; Галіне Іосіфаўне Алешчык, дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі ”Лелюкінская дзіцячы сад- сярэдняя школа”; Маргарыце Шыбут, вучаніцы 10 класа, пераможцы, прызёру абласных алімпіяд па рускай мове.
          
Слова ўзяў старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандру Іванавічу Булаку. У рэаліях часу вельмі сімвалічна гучыць перапляценне гэтых важных дат у гісторыі нашай краіны, у лёсе беларусаў, якія з гонарам вынеслі выпрабаванне ваенным ліхалеццем і цяжкім перыядам аднаўлення народнай гаспадаркі, адраджэння з попелу пераўтвораных у руіны гарадоў і вёсак. Рашэннем Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта і Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую працу, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і ў сувязі з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь узнагароды атрымалі шэраг працаўнікоў усіх галін народнай гаспадаркі. Па вынікам працы народнай гаспадаркі раёна за 2019 год былі ўзнагароджаны працоўныя калектывы і перадавікі працы, занесеныя на раённую Дошку гонару. Грашовай прэміяй Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны навучэнцы, якія скончылі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі Іўеўскага раёна ў 2019/2020 навучальным годзе з залатым медалём.
     
Аб значнасці міру, незалежнасці, свабоды гаварылі на мітынгу старшыня Іўеўскага раённага грамадскага аб’яднання ветэранаў Івану Станіслававічу Жыдзелю, першы сакратар Іўеўскага раённага камітэта грамацкага аб’яднання “Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі”  Арына Барадынкіна.   
    
Да памятнага знака “ У гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны” і помніка землякам загінуўшым у Афганістане былі ўскладзены кветкі і вянкі. 
   
Мерапрыемства прадоўжылася на набярэжнай гарадскога возера, дзе прайшла культурна-забаўляльная праграма “Квітней, мой край!”, працавалі маладзёжная і спартыўная пляцоўкі, Горад майстроў.
  
Cвята завяршылася традыцыйнай акцыяй “Заспяваем гімн разам!”.