Главная / Новости / Новости района
24.02.2020

Паэтычная вандроўка “Творчымі сцежкамі Таісы Бондар”

20 лютага споўнілася б 75 год з дня нараджэння вядомай беларускай пісьменніцы Таісы Бондар. З гэтай нагоды супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі паэтычную вандроўку “Творчымі сцежкамі Таісы Бондар”, на якую запрасілі вучняў старэйшых класаў Іўеўскай сярэдняй школы. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне ў падлеткаў павагі да роднай мовы і літаратуры.

Бібліятэкары расказалі прысутным аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніцы.

Таіса Бондар належала да творцаў, якія ўпэўнена працуюць у розных жанрах. Як паэтэсу яе хваляваў лёс жанчыны, каханне, як празаіка – цікавілі праблемы адказнасці перад сабой і людзьмі, пошук сэнсу жыцця, і як філосафа – душа чалавека.

Пісьменніца пайшла з жыцця, але прамяністай зорачкай засталося ў нашай літаратуры яе імя, засталіся кнігі і людзі, якія яе ведалі і любілі.

Мілагучныя, сакавітыя вершы Таісы Бондар прагучалі ў выкананні не толькі бібліятэкараў, але і вучняў.