Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

19 июня 2017

На Іўеўшчыне адбылося раённае свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”

17 чэрвеня 2017года ў Творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” запрасіў ўсіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння, успомніць тое, што ўмелі нашы прадзеды, цікава і весела правесці свой вольны час на свяце “Ліпнішкаўскія сенакосы”

Адкрыла свята Бузар Яніна Уладзіміраўна, старшыня Ліпнішкаўскага сельскага Савета, якая прывітала гасцей і ўдзельнікаў конкурсу “Касец -2017” з сельсаветаў Іўеўскага раёна. “Сенакашэнне важная святочная падзея ў жыцці вясковага чалавека”, адзначыла Яніна Уладзіміраўна. 

Пад час мерапрыемства адбыліся канцэртныя выступленні калектываў аматарскай творчасці і эстрадных салістаў аддзелаў культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі, аг.Геранёны, г.п. Юрацішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” і ансамбля народнай песні “Вечарынка” Карэліцкага раёна. Культарганізатары клубных ўстаноў аг.Ліпнішкі і аг.Дайліды правялі конкурсную праграму “Доўгая каса - дзявочая краса” і сюжэтна-гульнёвую праграму “Вясковыя забавы”. Асаблівую ўвагу гледачоў выклікаў раённы конкурс касцоў па ручному сенакашэнню “Касец-2017” . 

У конкурсе прынялі ўдзел дзевяць касцоў з васьмі сельскіх Саветаў раёна. Ганаровы тытул “Касец-2017” і першае месца атрымаў Пякша Андрэй Станіслававіч (Ліпнішкаўскі с/с), другое месца - ў Сухарэўскага Пятра Леанідавіча (Геранёнскі с/с) і трэцяе – ў Бутрыма Івана Яўгеньевіча (Лелюкінскі сс). Сярод канкурсантаў-мужчын на касавіцы была і касец-жанчына - Вайнеловіч Марыя Іванаўна з Лаздунскага сельсавета, якая атрымала ўзнагароду ў намінацыі “Спрытная Гаспадыня”. 

Па рашэнню кампетэнтнага журы ўсе ўдзельнікі конкурсу ўзнагароджаныя Граматамі і прызамі Іўеўскага райвыканкама. Граматай і спецыяльным прызам Іўеўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” узнагароджана Бузар Яніна Уладзіміраўна, старшыня Ліпнішкаўскага сельскага Савета. 

На працягу свята працавалі: падворкі “Сялянская трапеза”; майстар-класы па кляпанню касы “Кляпанне касы”, па пляценню вянкоў “Вянок-вяночак”, па вырабу лялек “Траўніца”, гандлёвыя палаткі, дзіцячыя атракцыёны, выстаўкі-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.