Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

11 февраля 2019

Морынская залатая рыбка

Вось ужо трэці год запар аматараў зімовага адпачынку 10 лютага 2019 года ў аг.Морына  Іўеўскага раёна сабрала свята “Морынская залатая рыбка”

З прывітальнымі словамі да жыхароў аг.Морына і гасцей звярнулася старшыня Іўеўскага сельвыканкама Лось Таісія Валянцінаўна, якая выказала вялікае задавальненне, што ў прынёманскім краі свята “Морынская залатая рыбка” стала традыцыйным.

Галоўнай падзеяй свята стаў конкурс юшкі, якую гатавалі каманды прадпрыемстваў, арганізацый, ўстаноў раёна і жыхары аграгарадка.

Конкурсная камісія пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Іўеўскага райвыканкама Носуль Лідзіі Вайцехаўны, вызначыла пераможцаў. Пераможцамі сталі: у намінацыі “Морынская залатая юшка” – каманда ДУА “ВВК Бакштаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”; у намінацыях “Самы арыгінальны рэцэпт прыгатавання юшкі” і  “Лепшае афармленне месца для прыгатавання юшкі” – каманда аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама; у намінацыі “Лепшая прэзентацыя юшкі” – каманда аддзялення дзённага знаходджання для грамадзян пажылога ўзросту; у намінацыях “Даеш, моладзь!” (для удзельнікаў да 35 гадоў) і “Прыз сімпатый гледачоў” – каманда філіяла “Азот Агра” УСП “Новы Двор-Агра”; у намінацыі “Рыбнае багацце”– каманда УАЗ “Іўеўская цэнтральная раённая бальніца”; у намінацыі “Лепшая рэклама юшкі” - каманда УА “Іўеўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй; у намінацыі “Водар малой радзімы” –  каманда жыхароў аг. Морына (Гудзень Аляксандр Георгіевіч ). 

Сваіх пераможцаў вызначылі грамадскія аб’яднанні “Белая Русь” і “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (каманда аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама і каманда філіяла “Азот Агра” УСП “Новы Двор-Агра”).

Удзельнікі конкурса юшкі атрымалі дыпломы і падарункі, а таксама шчырую падзяку ад людзей, якія спрабавалі іх выдатную страву.

На свяце ў рамках Года малой радзімы распачала работу краязнаўчая экспазіцыя «Гісторыя малой радзімы» музейнага пакоя філіяла-бібліятэкі аг.Морына. ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”. Усе жадаючыя з задавальненнем наведалі экспазіцію, дзе пазнаёміліся з багатай гісторыяй  Морынскага краю.

У памяшканні ўстановы культуры дзіцячым ўзорным тэатральным калектывам ДУА "Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў",  было паказана жартоўнае тэатралізаванае прадстаўленне па матывам казкі А. С. Пушкіна "Казка пра рыбака і рыбку”. Цікавую канцэртна-забаўляльную праграму прапанавалі гледачам калектывы аматарскай творчасці ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” – аддзелаў культурна-массавай і асветніцкай работы аграгарадкоў Ліпнішкі, Лаздуны-1 і г.п. Юрацішкі, а таксама госці з Карэліцскага раёна.

Усіх аматараў рыбалкі творчы калектыў сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды запрасіў на сюжэтна-гульнёвую праграму “Вось дык рыбалка!”.
Госці і ўсе жадаючыя мелі магчымасць пракаціцца вярхом на кані і осліку, якія прыехалі да нас з г.п.Мір Карэліцскага раёна.

Разнастайную выставу-продаж прапанавалі рамеснікі з гарадоў Іўе, Навагрудка, Слоніма, Ліды, Баранавічы і Мінска. 

Святочны настрой падтрымаў танцавальны флэшмоб у якім з вялікай ахвотай прынялі ўдзел жыхары аг.Морына і госці.