Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

13 февраля 2018

Морынская залатая рыбка

Аматараў зімовага адпачынку 11 лютага 2018 года ў аг.Морына Іўеўскага раёна сабрала свята “Морынская залатая рыбка”. 

З прывітальнымі словамі да жыхароў аг.Морына і гасцей звярнулася старшыня Іўеўскага сельвыканкама Лось Таісія Валянцінаўна, якая выказала вялікае задавальненне, што ў прынёманскім краі свята “Морынская залатая рыбка” стала традыцыйным. 

Галоўнай падзеяй свята стаў конкурс юшкі, якую гатавалі каманды прадпрыемстваў, арганізацый, ўстаноў і жыхары рэгіёна. Конкурсная камісія пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Іўеўскага райвыканкама Носуль Л.В. вызначыла пераможцаў: у намінацыі “Морынская залатая юшка” – каманда жыхароў аг. Морына; у намінацыі “Самы арыгінальны рэцэпт прыгатавання юшкі” – каманда ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтстваў”; у намінацыі “Лепшае афармленне месца для прыгатавання юшкі” - каманда ДУА “Лелюкінскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”; у намінацыі “Прамудры карась” – УА “Іўеўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй”; у намінацыі “Лепшая прэзентацыя юшкі” – каманда ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” і УК “Іўеўскі музей нацыянальных культур”; у намінацыі “Даеш, моладзь!” (для удзельнікаў да 35 гадоў) – каманда філіяла “Азот Агра” УСП “Новы Двор-Агра”; у намінацыі “Прыз сімпатый гледачоў” – каманда Іўеўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства; у намінацыі “Рыбнае багацце” – каманда ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; у намінацыі “Лепшая рэклама юшкі” – каманда УАЗ “Іўеўская цэнтральна раенная бальніца”; у намінацыі “Самы экалагічны прадукт” - каманда ДЛГУ “Іўеўскі лясгас”; у намінацыі “Дэбют” – каманда аддзялення дзённага знаходджання для грамадзян пажылога ўзросту. Каманды атрымалі дыпломы і падарункі, а таксама шчырую падзяку ад людзей, якія спрабавалі іх выдатную страву. 

Цікавую тэатралізаваную канцэртна-забаўляльную праграму прапанавалі гледачам калектывы аматарскай творчасці ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” - аддзелаў і сектара культурна-массавай і асветніцкай работы аграгарадкоў Ліпнішкі, Геранёны, Суботнікі, Морына. 

Святочны настрой падтрымалі сцэнічныя мініяцюры, гумарыстычныя дыялогі аб рыбе і рыбалцы, вясёлыя, задорныя песні, бяспройгрышная латарэя, выстаўка вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і танцавальны флэшмоб у якім з вялікай ахвотай прынялі ўдзел жыхары аг.Морына і госці.