Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

12 февраля 2018

Масленіца ў Лаздунах1

Масленіца – вясёлае зімовае народнае свята з песнямі, карагодамі і шчодрым пачастункам. У аграгарадку Лаздуны1 святкаванне Масленіцы даўно стала традыцыяй. Сёлета свята Масленіца адбылося 11 лютага. 

Аддзелам культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1 была падрыхтавана цікавая і разнастайная святочная праграма, арганізаваны: тэатралізаванае прадстаўленне, масленічныя гульні, конкурсы, спаборніцствы, спальванне пудзіла Мары, як знака напасцяў і нягод мінулага, святочныя карагоды, частаванне масленічнымі блінамі і гарачым чаем, выступленне дзіцячага фальклорнага ансамбля “Жавароначкі”. Удзельнікі свята атрымалі добры настрой, зарад бадзёрасці і засталіся задаволены насычанай святочнай праграмай.