Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

8 ноября 2018

Майстар-класы “Саламяныя ўзоры”

У перыяд школьных канікул Іўеўскім аддзелам рамёстваў і традыцыйнай культуры для дзіцячых лагераў, працаваўшых пры Іўеўскай сярэдняй школе і гімназіі №1 г.Іўе былі праведены цікавыя майстар-класы па  саломапляценні “Саламяныя ўзоры”. Майстар класы правяла загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Ірына Смірнова. 

Пад час гэтай цікавай сустрэчы школьнікі і гімназісты шмат даведаліся аб традыцыйным рамястве беларусаў – саломапляценні, аб тэхніцы стварэння вырабаў з саломкі. А таксама пад кіраўніцтвам майстра стварылі свае першыя саламяныя вырабы.