Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

3 декабря 2018

Майстар-клас па вырабу навагодніх дэкарацый у бібліятэцы-філіяле аг.Эйгерды

2 снежня ў бібліятэцы-філіяле аг.Эйгерды прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Майстрыцы”, на якім бібліятэкар правяла для прысутных майстар-клас па вырабу навагодніх дэкарацый.

Удзельнікі мерапрыемства ўважліва назіралі за бібліятэкарам, за тым, як яна расказвала і паказвала, як робяцца прыгожыя сняжынкі з паперы.
 
Пасля дзеці і самі прапаноўвалі ідэі навагодніх падзелак, з захапленнем выстрыгалі сняжынкі, стваралі цудоўныя навагоднія кампазіцыі з яловых лапак і шышак, каб упрыгожыць бібліятэку, у якую ўдзельнікі “Майстрыц” заўсёды прыходзяць з задавальненнем.