Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

13 сентября 2018

Мая старонка - Іўеўшчына

6 верасня праведены эрудыт-круіз “Мая старонка – Іўеўшчына” для вучняў пятых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №1 г. Іўя” у выглядзе гульнёвага спаборніцтва двух каманд. 

Мерапрыемства прымеркавана да Дзён еўрапейскай спадчыны і выклікала жывы інтарэс у дзяцей, бо размова вялася, найперш, пра гістарычную і культурную спадчыну Іўеўшчыны. На пачатку мерапрыемства пяцікласнікі прагледзелі мікрафільм пра архітэктурныя і гістарычныя помнікі Іўеўскага раёна, пасля чаго адказалі на пытанні міні-тэста “Беларусь – мая Радзіма”, вызначылі на якіх фотаздымках выявы архітэктурных шэдэўраў Беларусі і Іўеўшчыны. Пад час правядзення гульняў “Чарга” і “Веру – не веру” дзеці размаўлялі па-беларуску і перакладалі малаўжывальныя беларускія словы на рускую мову, адгадалі шэраг беларускіх загадак і дапоўнілі словамі незакончаныя беларускія прымаўкі і прыказкі. Усе ўдалыя адказы былі адзначаны маленькімі прызамі. 

Каманда-пераможца эрудыт-круіза была ўзнагароджана Дыпломам Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу за перамогу у конкурсе. Другая каманда атрымала Дыплом за актыўны ўдзел у гульні.