Главная / Новости / Новости района
08.09.2020

Мая маленькая Радзіма

У першую нядзелю верасня  ў вёсцы Баравікі Суботніцкага сельсавета адбылося свята "Мая маленькая Радзіма". Малая Радзіма вітала гаспадароў і гасцей сонечным надвор’ем, восеньскімі кветкамі, мілагучнымі песнямі і  добрым настроем. 
 
Шчырыя словы падзякі артыстам і найлешыя пажаданні ўсім прыстутным ад імя жыхароў былі выказаныя Юхневіч Альбінай Іосіфаўнай і старостам вёскі Баравікі Карповіч  Марыяй Антонаўнай. 
 
Свята арганізавана творчым калектывам аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі дзяржаўнай установы культуры “ Іўеўкі цэнтр культуры і вольнага часу”. 
 
Мерапрыемства праведзена ў рамках культурна-творчага праекта “Да кожнага сэрца”.