Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

12 июня 2018

Любая веска

Маленькая прыгожая весачка Астраўцы Бакштаўскага сельсавета Іўеўскага раёна размяшчана ў маляўнічым месцы на беразе ракі Берэзіна. У даўнія часы, акрамя земляробства, жыхары займаліся сплавам лесу па рацэ. Зараз веска перажывае не лепшыя часы, таму што ў ей засталося толькі 14 жыхароў і, ў пераважнай большасці, гэта пажылыя людзі. Ажэвае веска, ў асноўным, летам калі наведаць бацькоў, правесці ў бабуль і дзядуль школьныя канікулы прыязжаюць дзеці і ўнукі.

9 чэрвеня для жыхароў вескі аддзелам культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты было праведзена свята. Свята вескі Астраўцы  мела назву “Любая веска”. На свяце вялася гаворка аб прыгажосці навакольных мясцін, аб жыцці жыхароў, аб іх сем’ях, аб сумленнай працы, якой яны аддалі  шмат год свайго жыцця. Увага была нададзена гісторыі вескі. Былі сказаны шчырыя словы падзякі аднавяскоўцам, якія мужна змагаліся з фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І хоць цяпер іх ужо няма ў жывых, але памяць пра іх несмяротная. Творчыя калектывы і выканаўцы аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты падаравалі жыхарам вескі добрыя песні. 

Вяскоўцы шчыра дзякавалі арганізатараў за праведзенае  свята, за цяплыню і душэўнасць,  за ўзняты настрой.