Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

13 июня 2018

Літаратурны салон «Подыхам адзіным»

12 чэрвеня ў аддзеле абслугоўваня і інфармацыі ДУК «Іўеўская раённая бібліятэка» ў рамках арт-праекта «Тэрыторыя творчасці» адбыўся літаратурны салон «Подыхам адзіным».

Вядучая, Нехвядовіч Ірына Юр’еўна, пазнаёміла прысутных з таленавітай паэткай Аленай Іванаўнай Смалянічэнка.
 
Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую яны пакінулі сваім нашчадкам. Алена Іванаўна ‒ творчы, эмацыянальны, добразычлівы чалавек, гаваркая, заўсёды з добрай усмешкай на вуснах, апантаная, улюбёная ў сваю справу жанчына. Яна імкнецца зберагчы і прадоўжыць традыцыі па захаванню культуры роднага краю. Алена Іванаўна старанна вывучае, збірае, захоўвае і даносіць даведама ўсіх зацікаўленых людзей тое, што зберагла чалавечая памяць і мудрасць. Аб такіх людзях гавораць: “На іх зямля трымаецца”. На жаль іх вельмі мала, але, дзякуй богу, што такія ёсць.

Алена Іванаўна, чыя паэзія напоўнена лёгкім лірызмам і рамантыкай, чытала свае вершы пра прыроду, родны край, першае нясмелае каханне, а таксама пра любоў да маці, іншых родных і блізкіх людзей.
Вершы ў аўтарскім выкананні гучалі вельмі шчыра і выклікалі ў слухачоў шмат станоўчых пачуццяў, якія яны выражалі гучнымі апладысментамі.

У зале, дзе праходзіла сустрэча, была аформлена кніжная выстава “Пакуль усміхаецца дзень”, на якой былі размешчаны творы Алены Іванаўны.

Напрыканцы мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі пажадалі Алене Іванаўне творчых поспехаў і новых твораў. Прысутныя атрымалі цудоўны настрой і душэўны ўздым ад лірычнага паэтычнага слова.