Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

29 марта 2019

Літаратурнае знаёмства “Завітала ў госці казка”

Юным і дарослым чытачам добра вядомы шматлікія творы беларускага дзіцячага пісьменніка, цудоўнага казачніка, аўтара шматлікіх вершаў і смяшынак Уладзіміра Мазго. Менавіта гэтаму цудоўнаму чалавеку і было прысвечана літаратурнае знаёмства “Завітала ў госці казка”, якое адбылося ў Іўеўскай дзіцячай бібліятэцы.

На сустрэчы дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, з яго прыгодніцкімі казкамі, вясёлымі вершамі, апынуліся ў чароўным свеце загадак і смяшынак, якія напісаны на мілагучнай беларускай мове.

Літаратурнае знаёмства завяршылася гучным чытаннем казак “Лясная аптэка”, “Круты певень” і іншых.