Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

11 июня 2018

Ліпнішкаўскія сенакосы

 Мая малая радзіма, Ліпнішкаўская зямля, мясціны з шырокімі палямі, шаўковымі травамі. Летнімі, сонечнымі  дзянькамі на вёсцы распачынаецца праца па нарыхтоўцы сена. 

Творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” запрашае ўсіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння, цікава і весела правесці свой вольны час 16 чэрвеня 2018 г. ў 16:00 гадзін на свяце “Ліпнішкаўскія сенакосы” у аграгарадку Ліпнішкі.

У праграме свята:
16:00 -  Урачыстае адкрыццё свята:
Танцавальна – музычная замалёўка “Сенакосная пара”;
16.30 - Адкрыты рэгіянальны конкурс па ручному сенакашэнню “Касец-2018” у рамках Года малой радзімы;
17:00 - Канцэрт калектываў аматарскай творчасці аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Бердаўка Лідскага раёна;
18:00 - Творчы канцэрт калектываў аматарскай творчасці Воранаўскага раёна;
19:00 - Падвядзення вынікаў конкурса;
19:20 - Дэфіле - шоу “Доўгая каса - дзявочая краса”
(аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі);
19:40 - Гульнёвая праграма “Вясёлая  кабета запрашае” (сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Морына);
20:10 - Эстрадны канцэрт салістаў аддзела  культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі  ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
21.00 – 22.00 - Дансінг-шоў праграма “Сена маладое”.

На працягу свята працуюць: 
падворкі “Сялянская  трапеза”; майстар-класы па кляпанню касы “Кляпанне касы”, па пляценню вянкоў “Вянок-вяночак”, па вырабу лялек “Траўніца”; гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны; выстаўкі-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Госці маюць магчымасць частавацца юшкай і шашлыкамі.