Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

11 июля 2017

Купальскія забавы

8 ліпеня 2017 года на набярэжнай возера г.Іўе творчым калектывам дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзена народнае свята “Купалле”.

Тэатралізаванае шэсце і прадстаўленне “Купальскія забавы”, карагоды, гаданні, пошук папараць-кветкі, гульнёвая праграма і канцэртныя выступленні салістаў і калектываў аматарскай творчасці аддзела і сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі, аг.Дайліды і Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу далі магчымасць гледачам актыўна, весела і цікава адпачыць суботнім вечарам.