Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

6 марта 2018

Кірмаш рамеснікаў "Казюкі"

4 сакавіка 2018 года іўеўскія майстры прынялі ўдзел у традыцыйнным кірмашы "Казюкі”, які адбыўся ў г.Гродна. 

Кірмаш "Казюкі” мае назву ў гонар святога Казіміра – заступніка моладзі, майстроў і рамеснікаў. У бягучым годзе звыш 150 майстроў і рамеснікаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі і замежжа сабраліся на кірмаш, які славіцца сваёй культурнай праграмай. Галоўнымі атрыбутамі яго лічацца пернікі і ўпрыгожаныя галінкі вярбы - "казіміркі". 

Дыпломамі Гродзенскага гарвыканкама і Гродзенскага гарадскога аддзела Саюза палякаў на Беларусі ўзнагароджаныя Ірына Смірнова, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці і Вольга Свістун, майстар па вышыўцы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.