Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

20 апреля 2017

Іпаліт Корвін-Мілеўскі – гонар зямлі Лаздунскай

19 красавіка 2017 года ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1 адбыўся працяг гісторыка-культурнага праекта “Іўеўшчына: знакамітыя землякі”. У рамках праекта прайшлі краязнаўчыя чытанні “Іпаліт Корвін-Мілеўскі – гонар зямлі Лаздунскай”. З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуўся старшыня Лаздунскага сельвыканкама Смільгінь Віктар Іванавіч, які адзначыў неабходнасць вывучэння гісторыі роднага краю, для далейшага яго росквіту. 

Аб жыцці і грамадскай дзейнасці Іпаліта Корвін-Мілеўскага расказала загадчык бібліятэкі-філіяла аг.Лаздуны1 ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” Пляхіна Алена Іванаўна. Метадыст па гісторыка-культурнай спадчыне аддзела народнай творчасці ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” Міхалоўская Таццяна Аляксееўна выступіла з дакладам і прэзентацыяй на тэму “Страчаная спадчына”. Краязнаўца-калекцыянер з г.Іўя Буйко Іван Мечыслававіч азнаёміў усіх прысутных са знакамітым родам Корвін-Мілеўскіх, прадэманстраваў фотаздымкі і кнігі з бібліятэкі Корвін-Мілеўскіх.  

Калектывы аматарскай творчаці аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1 падрыхтавалі канцэртную праграму “Ляці наша песня”. Пад час мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з выстаўкамі: народнай тврчасці “Наша Спадчына”, вырабаў з саломы Чурэйна Веры Паўлаўны, члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, фотавыстаўкай “Гісторыя і сучаснасць роднага краю”, кніжнай выстаўкай “Корвін-Мілеўскія – гонар зямлі Івейскай”, дзіцячага малюнка “Родная старонка” і міні-экспазіцыяй “Сялянскі быт” УК “Іўеўскі музей нацыянальных культур”. Завяршыла мерапрыемства экскурсія ў музей мовы, культуры і быту беларусаў ДУА “ВПК Бобравіцкі д/с – сярэдняя школа”.