Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

14 мая 2018

Год малой радзімы: жамчужная зорка – палац Умястоўскіх

Багатая і непаўторная гісторыя Жамыслаўскага краю з’яўляецца магутнай сілай, якая аб’ядноўвае жыхароў гэтых мясцін і напаўняе іх сэрцы любоўю да малой радзімы.  

19 мая 2018 года запрашаем на шляхецкі фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17.00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплесу. 

У праграме 
 17:00 – урачыстае адкрыццё “Фэст вітае гасцей” 
17:30 – літаратурна-тэатралізаваная кампазіцыя “Мая малая радзіма” 
17:40 – 20:00 - канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры Іўеўскага раёна, 
19:00 – дэфіле ў вячэрніх строях з капелюшамі; 
20:00- 21.00 – танцавальна-забаўляльная праграма “Вечар у старадаўнім парку” 
З 16:00 да 21:00 - працуюць атракцыёны; гандлёвыя палаткі; майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, танцах; выстаўкі народнай творчасці, літаратуры; выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі; беспройгрышная латарэя. 

У вас будзе магчымасць адведаць духмянай юшкі і апетытных шашлыкоў. 

Аркамітэт