Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

9 августа 2018

Гістарычныя мясціны малой радзімы

4 жніўня ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны у рамках гісторыка-краязнаўчага праекта “Гісторыя.Падзеі. Людзі.” для пажылых людзей прайшла пазнавальная праграма ”Гістарычныя мясціны малой радзімы”, пад час якой мясцовы краязнаўца Алена Іванаўна Смалянічэнка пазнаёміла пажылых аднасяльчан з гістарычнымі мясцінамі Геранёнскага сельсавета, помнікамі, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Рэспублікі Беларусь абласнога і рэспубліканскага значэння. 

На мерапрыемстве быў паказаны відэафільм “История Геранён. Видеофакты”. Затым жадаючыя разам з Аленай Іванаўнай прайшліся па Геранёнах і непасрэдна азнаёміліся з помнікамі, а таксама з’ездзілі ў вёску Старая Вергань і пабачылі гісторыка-культурную каштоўнасць, помнік археалогіі, - курганны могільнік 10-13 стагоддзя.