Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

13 февраля 2018

Фальклорныя пасядзелкі “Вітаем шчодрую Масленіцу”: пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Добрыя сустрэчы”

Масленіца – старажытнае славянскае свята, якое немагчыма ўявіць без песень, гулянняў, вясёлых провадаў зімы і вітання вясны.  

У нядзелю, 11 лютага, у бібліятэцы-філіяле аг.Трабы прайшлі фальклорныя пасядзелкі “Вітаем шчодрую Масленіцу”. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Добрыя сустрэчы”, якое працуе пры бібліятэцы, падрыхтавалі для гасцей насычаную святочную праграму з вершамі, песнямі, інсцэніроўкамі, вясёлымі гульнямі і забавамі.  

Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся шмат цікавага пра гісторыю Масленіцы, пра асаблівасці святкавання кожнага дня масленічнага тыдня, прымалі актыўны ўдзел у займальных конкурсах і з задавальненнем частаваліся блінамі і іншымі стравамі. Хочацца адзначыць кулінарнае майстэрства гаспадынь, якія спецыяльна для фальклорных пасядзелак прыгатавалі гэтыя пачастункі, прычым у кожнай быў свой рэцэпт і ўсе стравы былі вельмі-вельмі смачнымі! 

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Наша Масленіца гадавая, яна госцейка дарагая”.