Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

14 сентября 2018

Эрудыт-круіз для пяцікласнікаў Іўеўскай сярэдняй школы

13 верасня для вучняў 5А класа Іўеўскай сярэдняй школы праведены эрудыт-круіз “Любая мая старонка – Іўеўшчына” у выглядзе гульнёвага спаборніцтва двух каманд. Мерапрыемства, прымеркаванае да Дзён еўрапейскай спадчыны, праводзілася пры дапамозе і падтрымцы вучняў 10А класа і іх класага кіраўніка Авіжыц В.М. і выклікала інтарэс як у пяцікласнікаў, так і ў старшакласнікаў, бо размова вялася, найперш, пра гістарычную і культурную спадчыну Іўеўшчыны. 

Пяцікласнікі з веданнем справы аднесліся да прапанаваных конкурсаў і добра справіліся з заданнямі: адказалі на пытанні міні-тэста “Беларусь – мая Радзіма”, вызначылі на якіх фотаздымках выявы архітэктурных шэдэўраў Беларусі і Іўеўшчыны. Гульнёвыя заданні былі прадстаўлены у выглядзе электроннай прэзентацыі, створанай метадыстам па ахове спадчыны Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Нехведовіч А.С. 

Пад час правядзення гульняў дзеці перакладалі малаўжывальныя беларускія словы на рускую мову, адгадвалі беларускія загадкі і дапаўнялі словамі незакончаныя беларускія прымаўкі і прыказкі. Паміж конкурсамі старшакласнікі прапанавалі дзецям перапынкі - музычныя паўзы, а таксама рубрыкі «Гэта цікава» і «Хачу ўсё ведаць», мэта якіх – знаёмства вучняў з светам дзіўных фактаў і падзей, звязаных з гісторыяй роднага горада. 

Каманда-пераможца эрудыт-круіза была ўзнагароджана Дыпломам Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу за перамогу у конкурсе. Другая каманда атрымала суцяшальны Дыплом за актыўны ўдзел у гульні.