Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

13 марта 2018

Абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”

Паважаныя іўеўчане і госці г.Іўе! 

Запрашаем на абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, які адбудзецца 17 сакавіка 2018 года у 12:00 гадзін ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу.  

У праграме фестывалю выступленне харавых калектываў з г.Ліды, Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Навагрудскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці. 

Атрымайце асалоду ад добрай песні і прыгожых вырабаў на выстаўцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вярба-вербачка”. 

Уваход свабодны. 

Аргкамітэт