Главная / Новости / Новости района
22.09.2021

17 верасня – Дзень народнага адзінства

17 верасня Беларусь упершыню адзначала Дзень народнага адзінства. Менавіта ў гэты дзень, 17 верасня 1939 года, пачаўся Польскі паход Чырвонай Арміі, у выніку якога адбылося ўз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Да гэтай знамянальнай падзеі ў публічных бібліятэках Іўеўскага раёна арганізаваны тэматычныя выставы ў межах рэспубліканскага выставачнага праекта “У сям’і адзінай”: выстава-панарама “Беларусь у маім сэрцы” (Іўеўская раённая бібліятэка), кніжна-ілюстрацыйная выстава “Квітней, Рэспубліка мая!” (бібліятэка-філіял г.п. Юрацішкі), “Беларусь – краіна адзінства” (бібліятэка-філіял аг. Суботнікі), “17 верасня – Дзень яднання беларускага народа” (бібліятэка-філіял аг. Геранёны), выстава-інфарміна “Мой народ – мой гонар” (бібліятэка-філіял аг. Дайліды) і іншыя; праведзены мерапрыемствы: “Гэтым мы і роўныя, гэтым мы і годныя!” (Іўеўская раённая бібліятэка), урок гісторыі “Беларусь: учора, сёння, заўтра” (бібліятэка-філіял аг. Лаздуны I), гістарычны ваяж “Любі свой край, шануй сваю гісторыю” (бібліятэка-філіял аг. Ліпнішкі), літаратурна-музычная кампазіцыя “Я люблю свой родны край” і гадзіна дыскусіі “Як ты разумееш, што такое народнае адзінства і згода?” (бібліятэка-філіял аг. Геранёны), краязнаўчае падарожжа “Ганарымся землякамі” (бібліятэка-філіял г.п. Юрацішкі) і г.д.(http://ivie-lib.by/news/news-renderer/novosti-1866.html).

Гэтыя мерапрыемствы садзейнічаюць больш глыбокаму вывучэнню і захаванню гісторыі нашай дзяржавы, умацаванню ідэі нацыянальнага адзінства і кансалідацыі беларускага грамадства, папулярызацыі беларускай культуры, патрыятычнаму выхаванню карыстальнікаў бібліятэк. У нас шмат таго, што аб’ядноўвае: нацыянальныя традыцыі, гераічнае мінулае, унікальная гісторыка-культурная спадчына, выдатныя людзі.