Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

10 января 2019

1 студзеня – 100 гадоў з часу абвяшчэння БССР

1 студзеня 1919 года заснавана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.З БССР звязана цэлая эпоха ў гісторыі нашай дзяржавы, эпоха нацыянальнага і дзяржаўнага адраджэння беларускага народа, усіх сфер жыцця беларускага грамадства.

З мэтай выхавання патрыятызма, павагі да гісторыі краіны супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі падрыхтавалі і правялі інфармацыйна-пазнавальную гадзіну “1 студзеня – 100 гадоў з часу абвяшчэння БССР”. На мерапрымстве прысутнічалі вучні старэйшых класаў гімназіі №1 г.Іўе.
У ходзе размовы вядучыя здзейснілі падарожжа ў мінулае, паведамілі факты з гісторыі беларускай дзяржаўнасці, чыталі вершы беларускіх аўтараў, напісаныя з любоўю да сваёй краіны, родных мясцін. Вучням былі прапанаваны пытанні цікавай гістарычнай віктарыны, на якія яны адказвалі вельмі добра.

Бібліятэкар правяла агляд літаратуры, прадстаўленай на выставе “1 января – 100 лет со дня провозглашения БССР”.