Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

Детский дом в г.Ивье

Дзяцінства, перакрэсленае вайной

Iм не спявалi маткi калыханкi,
Яны не чулi казак ад дзядоў,
Палохаў iх ахрыплы голас танка,
Трывожыў iх журботны енк удоў.

П. Панчанка

12 лістапада 1942 года ў акупіраваным немцамі пасёлку Іўе быў адкрыты сіроцкі дом для дзяцей, бацькі якіх прапалі ў ваеннай завірусе, загінулі ці знаходзіліся на фронце, былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Было выдзелена памяшканне. Гэта будынак цяперашняга  раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

Арганізацыя пражывання і харчавання дзяцей была ўскладзена на жанчын-перасяленак Ягораву Антаніну Мікалаеўну, Барышаву Анастасію Аляксандраўну, Куніцкую Тамару Аляксандраўну. Гэтыя жанчыны  замянілі 64 выхаванцам бацькоў, аддавалі цяпло душы кожнаму дзіцяці, стараліся накарміць і абагрэць. 

Фашысты не забяспечвалі дзіцячую ўстанову нават самым неабходным. Тыповай з’явай сталі холад, голад, адсутнасць адзення, абутку, антысанітарны стан памяшканняў, разнастайныя хваробы і высокая смяротнасць сярод выхаванцаў. Больш за ўсё не хапала прадуктаў харчавання. Дзеці галадалі і ўцякалі з дому ў пошуках ежы.

Па дазволу каменданта пасёлка Драздоўскага (імя і імя па бацьку невядома) дзеці разам са сваімі выхавацельніцамі збіралі прадукты ў насельніцтва, па блізляжачых вёсках і хутарах.

Пасля вызвалення Іўя ў 1944 годзе для Іўеўскага сіроцкага дома былі  выдзелены дадаткова два пустуючыя дамы па вул Дзяржынскага, дзе пасля размяшчаўся дзіцячы сад. У пачатку 1945 года было прынята рашэнне райвыканкама аб перайменаванні сіроцкага дома ў Іўеўскі спецыяльны дзіцячы дом. Для яго выдзелелі некалькі будынкаў у былым панскім маёнтку па вуліцы Піянерскай. Колькасць выхаванцаў павялічылася, таму што, акрамя тых дзяцей, якія выхоўваліся тут у гады вайны, сюды прывозілі дзяцей, бацькі якіх загінулі на фронце. У 1944 годзе налічвалася 140 выхаванцаў.

Іўеўскі спецыяльны дзіцячы дом праіснаваў да 15 жніўня 1961 года. Затым быў рэарганізаваны ў Іўеўскую агульнаадукацыйную школу-інтэрнат.

Дырэктары Іўеўскага сіроцкага дома.

1942-1944 г.г. – Ягорава Антаніна Мікалаеўна
1944-1954 г.г. – Кезля Пётр Іларыёнавіч
1954-1960 г.г. –    Новікаў Георгій Маркавіч
1960-1961 г.г. – Краснабаеў Дзмітрый Міхайлавіч( да гэтага працаваў намеснікам дырэктара).

Супрацоўнікі Іўеўскага сіроцкага дома

У розныя гады ў Іўеўскім сіроцкім доме працавалі:
выхавацелі:   
Псеўкіна (Шымчонак) Марыя Нікіфараўна
Дамброўская Марыя Казіміраўна
Барышава Анастасія Аляксандраўна
Куніцкая Тамара Аляксандраўна
Сіліцкі Аляксей Яфрэмавіч

настаўніца: Кірылава Лізавета Міхайлаўна 
повар: Белякоў Юрый Аляксандравіч
медыцынская сястра: Кірылава Марыя Мікалаеўна
інструктар па працы: Халява Браніслаў

Выхавальнікі Іўеўскага сіроцкага дома

Алешчановіч Іван
Бартош Іван
Бірукоў Васіль
Быкава Кацярына
Бялоў Анатоль
Вайцяховіч Тарэса
Варэнік Вера(Дрыго)
Ветлякоў Іван
Вярцінскі Часлаў
Герасімава Марыя
Грынчанка Пётр
Дземянкоў Уладзімір
Дубовік Уладзімір
Дурніны ( трое дзяцей)
Іванюшын Валянцін
Казлоўскі Іосіф
Капцюх Міхаіл
Клінцавіч Казімір
Крупская Ірына
Кузняцова Надзея
Кузняцоў Міхаіл
Лабанава Валянціна
Леўчанкава Тамара
Марозаў Юрый
Мінцэвіч Леанід
Мінько Зоя
Найдзёнаў Пётр
Цыганкоў Анатоль
Пржавальскі Анатоль
Пржавальскі Уладзімір
Пржавальскі Валянцін
Пехцерава (Мяцельская) Ганна
Рачынскі Карл
Русак Соф’я
Русак Уладзімір
Свірыдава Галіна
Свірыдаў Уладзімір
Севасцьянаў Іван
Сіваковы ( браты)
Слізнова Вера
Солаб (Рак) Жанна
Суміна Ганна
Суміна Марыя
Сухоцкая Марыя
Сянцябрскі Іван
Таруч Іосіф
Таруч Станіслаў
Таруч Іван
Халімоненкава Яўгенія
Цапкова Марыя
Цапкоў Барыс
Чарнова Валянціна
Чарноў Уладзімір
Шастакоў Аляксандр????
Шчарбінін Анатоль
Янкоўская (Рудэнка) Яніна