Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

12 октября 2017

15 КАСТРЫЧНIКА. Рэха забытага балю ў Барбары Радзівіл

Паважаныя сябры, запрашаем вас 15 кастрычніка 2017 года ў аг.Геранёны на баль-прыём “Рэха забытага балю ў Барбары Радзівіл”, як напамін аб слаўным мінулым у гісторыі геранёнскай зямлі. Чакаем вас у 17 гадзін у памяшканні аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны.  

На балі ў вас будзе магчымасць сустрэцца са знакамітымі асобамі Іўеўскага краю, набыць навыкі бальных танцаў на майстар-класах, наведаць выставы гістарычнай літаратуры, сувенірнай прадукцыі, веераў, стаць удзельнікамі конкурсаў, гульняў і атрымаць асалоду ад выступлення ансамбля “Raffika” .