Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

29 июня 2018

Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прысвячаецца. Анонс мерапрыемстваў

Паважаныя іўяўчане і госці!
Запрашаем вас на святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

30 чэрвеня 2018г.  17:00, пляцоўка на вул.Я.Коласа, г.Іўе
Свята вуліцы Якуба Коласа  “Добры дзень, суседзі” (у рамках мастацка-творчага праекта “Лета ў горадзе”)

1 ліпеня 2018 г., 16:00, пл.Камсамольская
Дзень калектыўнага адпачынку “Лета пад парасонам” з атракцыёнамі,  гульнямі і вясёлай музыкай.
18:00 – канцэрт калектываў аматарскай творчасці аддзела і сектара культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты і аг.Дайліды

2 ліпеня 2018 г., 10:00, стадыён па вул.Піянерскай
Свята “Вышыванка – пасланне праз стагоддзі” 
У праграме свята: фольк-кірмаш, выстаўка вырабаў майстроў народнай творчасці, майстар-класы па вышыванню, гульнёвыя праграмы, канцэрты калектываў аматарскай творчасці, фотаконкурс “Сэлфі ў вышыванцы”, дэфіле ў вышываных касцюмах, фэйс-арт, акцыя “Пад сцягам у вышыванках”.

2 ліпеня 2018 г. у аграгарадках раёна адбудуцца мітынгі, прысвечаныя вызваленню Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцскіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

3 ліпеня 2018 г. 
Раённае свята “Квітней, Беларусь мая родная!” 
10:00 - службай ў храмах горада “За еднасць народаў, за мір у роднай краіне”. 
10:30 - на пл.Камсамольскай г.Іўе акцыі:
“Гэта наша” (раздача стужак з нацыянальным арнаментам); 
“Падзелімся сваёй дабрынёй” (раздача вады валанцёрамі) 
патрыятычная акцыя “Кветкі Вялікай Перамогі”. 
11:00 – пл. Камсамольская
Урачысты мітынг “Квітней, Беларусь мая родная!”.
11:40 - Концертная шоу-программа: 
плац-парад духавога аркестра пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (г.Ліда);
канцэрт заслужаных артыстаў Рэспублікі Татарстан Марата Галімава і Гульшат Імаміявай;
канцэртная праграмма народнага ансамбля народнай музыкі “Чабарок” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу;
канцэртная праграмма народнага ансамбля народнай песні “Юрацішкаўскі кірмаш” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы г.п. Юрацішкі;
канцэрт народнага квартэта «Вакаліз» ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў”;
15:40 – 19:00 Музычна-гульнёвая праграма (перапынак у праграме).
19:00 – канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ларысы Грыбалёвай;
20:00 – канцэрт вакальнага ансамбля «Варажэя» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі;
21:00 - канцэрт фальклорнага ансамбля «Вечарніца» Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу;
22:00 - дыскатэка для моладзі «Краски Холи».
22:55 – акцыя “Спяваем гімн Рэспублікі Беларусь разам” 
Цэнтральны сквер пл.Камсамольская:
11:00 – 19:00 - выстаўка-продаж вырабаў майстроў народных ремёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Квітней, горад майстроў!»;
выстаўка- прэзентацыя ўстаноў адукацыі раёна (ДУА «Іўеўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»);
забаўляльны-сямейный кемпінг: майстар-класы ад рамеснікаў для дзяцей і бацькоў;
святочныя падворкі сельскіх Саветаў «Матулін куфэрак».
12.00 – 15:00 - Спартыўнае свята «Забег отважных».

На працягу мерапрыемства працуюць інтэрактыўныя пляцоўкі:
«Мая маленькая Радзіма (ДУК «Іўеўская раённая бібліятэка»);
«Я люблю Ивье» ДУА «Іўеўскі яслісад-начальная школа»;
«Ивье - многонациональное» (ДУ «Іўеўскі музей нацыянальных культур»);
пляцоўка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
выстаўкі малюнкаў «Малююць дзеці» і «Мая Беларусь»  (установы культуры і адукацыі);
пляцоўкі «Полевая кухня» і «Наше оружие».

Вас чакаюць  атракцыёны, гандлёвя рады, фотазоны, майстар-класы,  гульнёвыя праграмы.