Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Саломапляценне на Іўеўшгчыне

22.06.2024
Саломапляценне - адно з самых старажытных рамёстваў. На чарапках старажытнаегіпецкага глінянага посуду даследчыкі знаходзяць адбіткі плеценых саламяных вырабаў.

У Беларусі пляценнем з саломкі займаліся здаўна. Саломай пакрывалі дахі жылля, яна ішла на подсціл і корм скаціне, абувала і апранала чалавека, служыла ложкам, а ў неўраджайныя гады яе падмешвалі ў хлеб. З яе выраблялі хатнія рэчы, галаўныя ўборы, цацкі і ўпрыгожванні.

Старажытным відам народнага мастацтва з’яўляецца саломапляценне, якое да гэтага часу шырока бытуе на Беларусі. Сярод іншых рэгіёнаў рэспублікі у Гродзенскай вобласці саломапляценне развіваецца на ўзроўні мастацкага рамяства. Носьбітамі і пераемнікамі традыцый з’яўляюцца 51 майстар саломапляцення.

Арэол мастацкіх практык саломапляцення на Гродзеншчыне шырокі. З іх чатыры на Іўеўшчыне: г.Іўе, аграгарадок Дайліды, аграгарадок Геранёны, аграгарадок Лелюкі.

Залатой саломкай зіхацяць раённыя падворкі традыцыйнай культуры на міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, раённых святах і фестывалях.

Дзейнасці майстроў па саломапляценню, як нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення” пастановай Міністэрства культуры РБ нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Згодна пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 15 ад 20 лютага 2020 года.
 
16 чэрвеня 2020 года, аддзел і сектар рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны, сектары культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадкоў Дайліды і Лелюкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” наведала здымачная група тэлеканала “Беларусь 3” (аператары, рэжысёр і выканаўчы прадзюсер – Надзея Габец). Сталічных гасцей зацікавіла саломапляценне Градзеншчыны, а менавіта, Іўеўскіх майстроў: Смірновай Ірыны Рэгінальдаўны, Старасцінай Юзэфы Эдвардаўны, Рынгель Таццяны Віктараўны, Чурэйна Веры Паўлаўны.

Запрашаем усіх жадаючых дакрануцца   да старажытнага мастацтва саломапляцення   і  паглядзець праграму “Жывая культура”, якая выйдзе у эфір 27 чэрвеня 2020 года у 10.00 гадзін на тэлеканале “Беларусь 3”.

Народная культура дае не толькі веды, але дапамагае пераадольваць цяжкасці быцця, ўпрыгожвае наш побыт, робіць яго цікавым, гарманічным, поўным.
© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2024.