Версия для печати
Размер
+
Фото
Печать

Раённы семінар клубных работнікаў па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі

29.11.2019г. у дзяржаўнай установе культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” аддзелам народнай творчасці праведзены раённы семінар на тэму «Работа ўстаноў культуры па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі сярод насельніцтва».

У рабоце семінара актыўны ўдзел прыняла памочнік ўрача-эпідэміёлага дзяржаўнай установы “Іўеўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Каспяровіч Святлана Міхайлаўна. На семінары разгледжаныя пытанні прафілактыкі ВІЧ/СНІД сярод насельніцтва рэгіёна ў рамках Сусветнай  кампаніі супраць СНІД, Сусветнага дня барацьбы супраць СНІД 1 снежня 2019 года, эпід-ВІЧ становішча ў Рэспубліцы Беларусь, Гродзенскай вобласці і Іўеўскім раёне на 01.11.2019г. Адбылася дэманстрацыя новага відэароліка па дадзенай тэматыцы. 

Падчас работы семінара, які праходзіў у рамках  раённай акцыі “Тестирование на ВИЧ. Знай свой ВИЧ-статус” сярод работнікаў культуры праведзена дабраахвотнае тэставанне на ВІЧ-інфекцыю.
Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://ivje.gov.by/ru/ivje-news-ru/view/raenny-seminar-klubnyx-rabotnikau-pa-prafilaktytsy-vich-infektsyi-7195-2019/

© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2020
Разработка сайта БЕЛТА