Версия для печати
Размер
+
Фото
Печать

Падарожжа “Казачны карагод”

Тыдзень без хатніх заданняў і кантрольных – у школьнікаў восеньскія канікулы! Тым больш, што сёлета вучням пашанцавала: восеньскія канікулы працягнуцца 10 дзён. 

Бібліятэкары бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі вырашылі правесці гэтыя канікулы пад дэвізам “Добры дзень, беларуская кніга!”. Для таго, каб абудзіць цікавасць у дзяцей да беларускай кнігі і чытання казачных твораў, яны правялі падарожжа “Казачны карагод”. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці з аздараўленчага лагера “Цудоўная краіна”, які працуе пры ДУА “ВПК Юрацішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа”.
 
Падчас падарожжа чароўны клубочак прысутных запрашаў на прыпынкі: “Казачны”, “Жанравы”, “Загадкавы”, “Вершаваны”, “Прыказкавы” і “Чароўны”. Весела і з запалам прайшлі: гульня “Хто як голас падае?”і фізкультхвілінка. Дзеці засталіся задаволеныя мерапрыемствам, а з аднайменнай кніжнай выставы разабралі кнігі да хаты.
Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://ivje.gov.by/ru/ivje-news-ru/view/padarozhzha-kazachny-karagod-7110-2019/

© Ивьевский районный исполнительный комитет, 2020
Разработка сайта БЕЛТА