Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Відэа-прэзентацыя музейнай экспазіцыі «Саламяная казка» майстра саломапляцення Рынгель Т.В., аг. Дайліды

12.06.2024
З лістапада 2017 года на базе сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» працуе музейная экспазіцыя «Саламяная казка». Наведвальнікам прадстаўлены калекцыі вырабаў з саломы: капелюшы, кветкі, кошычкі, шкатулкі, лялькі, анёлы, павукі-абярэгі і інш., выкананыя майстрам саломапляцення Рынгель Т.В. Праводзіцца міні-экскурсія «Саломапляценне: крокамі мінулага ў сучаснасць».

У рамках абласнога праекта «З крыніц спрадвечных» прадстаўляем відэа-прэзентацыю музейнай экспазіцыі «Саламяная казка» майстра саломапляцення Рынгель Т.В. 

Спасылка для прагляду:
https://www.youtube.com/watch?v=P0NFCL5JXbQ
Так жа можна прагледзець і майстар-клас Таццяны Віктараўны па вырабу саламянага абярэга “Павук”

Спасылка для прагляду:
https://www.youtube.com/watch?v=HYgfB_jOxEE&t=30s

© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.