Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Справаздачныя канцэрты аддзелаў і сектараў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”

26.02.2024
Справаздачныя канцэрты аддзелаў і сектараў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”
У студзені-лютым бягучага года  ў аддзелах і сектарах дзяржаўнай установы культуры «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адбываюцца справаздачныя канцэрты калектываў аматарскай творчасці. Удзельнікі вакальных, фальклорных, тэатральных, харэаграфічных калектываў, аматарскіх аб’яднанняў шчодра дзеляцца сваімі талентамі з гледачамі. Выступленні аматарскіх калектываў уключаюць у сябе творчыя нумары, якія папоўнілі іх рэпертуар у мінулым годзе. На выставах дэманструюцца прыгожыя вырабы ўдзельнікаў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.  

Справаздачныя канцэрты адбыліся ў аддзелах культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юратішкі, аграгарадкоў Геранены, Ліпнішкі, Трабы, Суботнікі, Лаздуны1, Дайліды, в.Бакшты. Канцэрты былі прымеркаваны да сустрэчы школьных сяброў, Дня Святога Валянціна,  Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прысвячаліся іншым тэмам. Аб’яднала іх адно: на кожным канцэрце удзячныя гледачы атрымалі асалоду і добры настрой ад творчых выступленняў артыстаў.

У бліжэйшы час сваіх гледачоў на справаздачны канцэрт запросіць сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі.
© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.