Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

Характарыстыка раёна

Іўеўскі раён размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Гродзенскай вобласці. Мяжуе з Рэспублікай Літва, Ашмянскім, Лідскім, Навагрудскім і Воранаўскім раёнамі Гродзенскай вобласці, Валожынскім і Стаўбцоўскім раёнамі Мінскай вобласці.
Дата стварэння раёна - 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна складае 1841 кв.км.

У 372 населеных пунктах пражывае 24 тыс. чалавек. Паводле нацыянальнага складу пражывае: 66,5% беларусаў, 28,5% палякаў, 2,9% рускіх, 1,5% татар, 0,9% іншых нацыянальнасцяў.
Цэнтр раёна - г.Іўе. Раённы цэнтр размяшчаецца ў 131 км ад г. Мінск і 158 ад г. Гродна. Іўеўскі раён уключае ў сябе 10 сельсаветаў.  

З захаду на ўсход раён перасякае чыгунка Гродна-Маладзечна. Маюцца чыгуначныя станцыі Гаўя і Юрацішкі. Тэрыторыю раёна ахоплівае сетка аўтамабільных дарог рэспубліканскага значэння: Мінск - Гродна, Баранавічы - Навагрудак - Іўе, Варона - Ашмяны - Юрацішкі - Іўе, Іўе - Тракелі - Воранава.
Аўтамабільная дарога Мінск - Гродна з'яўляецца дарогай з найбольш інтэнсіўным рухам і развітой інфраструктурай прыдарожнага сэрвісу.

На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пункты спрошчанага пропуску ў аг. Геранёны і в. Пецкуны.

80% тэрыторыі раёна размешчана паміж рэкамі Нёман і Бярэзіна з поўдня і паўднёвага ўсходу і ракой Гаўя з паўднёвага захаду. На паўночным захадзе Іўеўшчыны раскінулася Лідская раўніна, на поўдні - Верхненёманскай нізіна. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і дзярнова-балотныя. На тэрыторыі раёна знаходзяцца два радовішчы торфу, тры радовішчы пясчанага матэрыялу. Клімат умераны і вільготны. Сярэдняя тэмпература -6oС зімой і + 17oС летам.

Практычна ўсю тэрыторыю Іўеўшчыны пакрываюць тонкай разгалінаванай сеткай ручаі і малыя рэкі. Агульная працягласць рачной сеткі складае 762 км. Найбольш буйныя рэкі: Нёман - 33,2 км, Бярэзіна - 62,2 км, Гаўя - 71,6 км, Клява - 42,8 км. У раёне маецца 3 натуральных і 12 штучных азёр, плошча якіх перавышае 200 га.

Пад лясамі занята 44,8% тэрыторыі раёна, пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі - 43,2%, з іх ворыва - 65,6%, сенажаці і пашы - 33,7%, плошча балот - 4,7%. Агульная плошча лясных угоддзяў складае 82,5 тыс. га. Плошча дзяржаўнага заказніка рэспубліканскага значэння «Налібоцкая пушча» - 5,7 тыс. га, біялагічнага заказніка "Урочышча Краснае» -218 га і ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Раздоры» - 135 га. У лясах водзяцца ласі, дзікі, алені, казулі, лісы, выдры, андатры і інш.