Афіцыйны сайт -
пераможца XVI конкурса
IНТЭРНЭТ - ПРЭМIЯ ТIБО-2018
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

Гандаль і грамадскае харчаванне

Аб'ём рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі за студзень-сакавік 2019 года па Іўеўскім раёне склаў 13538,5 тыс. рублёў. Тэмп росту аб'ёму тавараабароту 115,3% да ўзроўню студзеня – сакавіка 2018 года (у тым ліку за сакавік 2019 года да сакавіка 2018 года-120,7%) пры заданні на I квартал 2019 года 103,0%.

Аб'ём рознічнага тавараабароту арганізацый гандлю-12746,8 тыс. рублёў, тэмп росту – 117,1%, у тым ліку харчовых тавараў рэалізавана на суму 6890,2 тыс.рублёў (тэмп росту – 125,6%), нехарчовых тавараў - на 5856,6 тыс. рублёў (тэмп росту – 108,6%).

Рознічны тавараабарот арганізацый, якія маюць ведамасную падпарадкаванасць, у студзені – сакавіку 2019 года склаў 6043,6 тыс. рублёў, тэмп росту-97,0%. Удзельная вага тавараабароту арганізацый ведамаснай падпарадкаванасці ў агульнай суме тавараабароту арганізацый гандлю роўная 47,4% (у аналагічным перыядзе 2018 года – 57,2%).

Рознічны тавараабарот арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці за I квартал 2019 года дасягнуў 6703,2 тыс. рублёў, тэмп росту-143,9%. Удзельная вага тавараабароту арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці роўны 52,6% (у аналагічным перыядзе 2018 года – 42,8%).

Аб'ём тавараабароту арганізацый грамадскага харчавання склаў 442,9 тыс. рублёў, тэмп росту – 81,8%. Зніжэнне тэмпаў росту тавараабароту грамадскага харчавання адбылося за кошт змяншэння тавараабароту аб'ектаў Іўеўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўства (70,6% да ўзроўню 2018 года ў фактычных цэнах), а таксама ААТ «Ліданафтапрадукт» (87,3% да ўзроўню 2018 года ў фактычных цэнах).

У справаздачным перыядзе адбылося павелічэнне ўдзельнай вагі продажу харчовых тавараў у рознічным таваразвароце арганізацый гандлю з 52,1% за студзень-сакавік 2018 года да 54,1% у студзені – сакавіку 2019 года.

У I квартале 2019 года на тэрыторыі Іўеўскага раёна адкрыта 6 рознічных гандлёвых аб'ектаў гандлёвай плошчай 435,4 квадратных метра( далей-кв. метра), у тым ліку 4 гандлёвых аб'екта гандлёвай плошчай 177,4 кв.метра ў г. Іўе, 2 аб'екта на тэрыторыі сельскай мясцовасці гандлёвай плошчай 258 кв. метраў. Прырост сумарнай гандлёвай плошчы склаў 53,5 кв. метра.

На 1 красавіка 2019 г. забяспечанасць насельніцтва раёна гандлёвымі плошчамі па дадзеных гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь складае 495,1 кв. метра на 1 тысячу жыхароў. Забяспечанасць насельніцтва месцамі ў агульнадаступных аб'ектах грамадскага харчавання складае 28,0 месцаў на 1 тысячу чалавек.
 
Рознічныя гандлёвыя аб'екты Іўеўскага раёна і г. Іўе

Суб'екты гаспадарання Іўеўскага раёна, якія маюць па стане на 1 жнiўня 2019 года ліцэнзію на раздробны гандаль алкагольнымі напоямі і (або) тытунёвымі вырабамі