Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

Паведамленнi

Адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне Іўеўскай раённай камісіі 
па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

21 мая 2020 года адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне Іўеўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Старшынёй камісіі абраны Букліс Анатолiй Паўлавіч, намеснікам старшыні - Авіжыч Святлана Іванаўна, сакратаром - Мірончык Святлана Абрыяўна.

Месца знаходжання Іўеўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: г. Іўе, пл. Камсамольская, 1, кабінет № 74, тел. 2 10 60
Рэжым работы камісіі: у рабочыя дні – з 10.00 да 19.00 гадзін (перапынак – з 14.00 да 15.00 гадзін), субота – з 10.00 да 14.00 гадзін.
Відэазапіс сумеснага пасяджэння Прэзідыума Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў і Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні адукацыі Іўеўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дэманстраваўся 20 мая 2020 года з 14.00 да 17.00 на старонцы http://ivje.gov.by/by/vybory2020-by

21 мая 2020 г. у 14.00 у будынку Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта (г.Іўе, пл. Камсамольская, 1, зала пасяджэнняў райвыканкама) адбудзецца першае пасяджэнне Іўеўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Рашэннем Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта 13 мая 2020 г. № 336 "Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь" на падставе часткі адзінаццатай артыкула 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь вызначаны месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь: на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта, суда, пракуратуры, устаноў аховы здароўя; на тэрыторыі чыгуначных станцый, аўтакасы.

20 мая 2020 г.
адбудзецца сумеснае пасяджэнне Прэзідыума Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў і Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні адукацыі Іўеўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 10.00 гадзін.

Відэазапіс пасяджэння будзе даступны на сайце 20 мая 2020 г. з 14.00 да 17.00 гадзін.

Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Іўеўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта (г. Іўе, пл. Камсамольская, 1) штодня па 17 мая 2020 г. уключна з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00

Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Гродзенскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Гродзенскага аблвыканкама (г. Гродна, вул. Ажэшка, 3) штодня па 17 мая 2020 г. уключна з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30