Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

Булак Аляксандр Іванавіч

старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў в.Астрова Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1984 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава па спецыяльнасці «планаванне сельскай гаспадаркі», у 2003 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу».

Працоўную дзейнасць пачаў у 1984 годзе старшым эканамістам калгасу імя Леніна Навагрудскага раёна. З 1998 па 2004 год працаваў першым намеснікам начальніка ўпраўлення - начальнікам аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта. З 2004 года - першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта. З 2006 па 2013 гады - начальнік Навагрудскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З 2013 года - старшыня СВК "Прынёманскі» Навагрудскага раёна.                

З 2014 года працуе старшынёй Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта.


Асноўныя напрамкі дзейнасці                

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама, яго упраўленняў, аддзелаў, сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з Саветамі дэпутатаў раёна.

Прадстаўляе райвыканкам ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, арганізацыямі, грамадскімі аб'яднаннямі і грамадзянамі.

Вядзе пасяджэннi райвыканкама, падпісвае рашэнні і пратаколы пасяджэнняў райвыканкама, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні.

З'яўляецца аднаасобным распарадчыкам крэдытаў па расходах, прадугледжаных у бюджэце і пазабюджэтных сродках.