Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

Ганаровыя грамадзяне





Юферава Ядзвіга Браніславаўна,

намеснік галоўнага рэдактара федэральнай установы "Рэдакцыя "Расійскай газеты", член Апякунскага Савета Фонду абароны правоў суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, член Савета па рускай мове пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі





Баум Уладзімір Аляксандравіч

былы старшыня калгаса імя XXII партз'езда (КУП "Геранены"), ветэран Вялікай Айчыннай вайны, кавалер ордэнаў Чырвонай Зоркі, Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Герой Сацыялістычнай Працы





Соя Тамара Пятроўна,

працавала дырэктарам Іўеўскай СШ, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь





Субаткевіч Іван Браніслававіч,


начальнік дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 156 камунальнага праектнага рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства "Гроднааблдарбуд" (1984-2014 гг), узнагароджаны знакам "Ганаровы дарожнік Беларусі" двух ступеняў, лепшы кіраўнік года па выніках працы за 2012 год




Шутаў Віктар Станіслававіч,


ураджэнец г.п. Юрацішкі, палкоўнік ваенна-касмічных сіл Расіі, намеснік дырэктара Міжнароднага інстытута даследавання рызыкі, член назіральнага савета "Лесбанка" - банка развіцця лясной прамысловасці, член Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя Цыялкоўскага, член праўлення федэральнай Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі"





Янчарскі Іван Баляслававіч,


ураджэнец в.Жамыслаўль, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "МАПІД", заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь, уладальнік сертыфіката "Лепшы кіраўнік арганізацыі будаўнічага комплексу дзяржаў - удзельніц СНД




Дуніч Мікалай Уладзіміравіч,


былы старшыня Іўеўскага райвыканкама, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання