Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

Аграсядзiба "Луговая"





Адрас: 231331, Гродзенская вобл., Іўеўскі раён, Морынскi сельсавет, в. Лугавая, д. 5
Кантактны тэлефон: +375 44 715-22-21 (Велком)





Паслугі і асаблівасці:
Сядзіба "Луговая" знаходзіцца ў 4 кіламетрах ад аўтадарогі М6 Мінск-Гродна. Плошча сядзібы 25 сотак, якія размешчаны паміж лесам і ракой Гаўя. Гэта ціхія і прыгожыя месцы якiя вабяць да спакойнага адпачынку.
У сядзібе размешчаны драўляны дом з двума спальнямі і кухняй, з рускай печкай і вялікім сталом. Тут жа маецца халадзільнік, газавая пліта, ЗВЧ-печ і посуд. Паміж уездам і домам знаходзiцца летняя кухня з двума сталамі i мангалам.
На тэрыторыі ёсць летні душ, рукамыйнік для мыцця посуду і гародніны і г.д. 
На другой палове ўчастка, бліжэй да рэчкі, размясціліся  лазня, валейбольная пляцоўка, драўляныя арэлі і лавачка.
Пакой адпачынку лазні разлічаны на 10 чалавек, мэбля ручной працы, дзе выкарыстаны натуральныя матэрыялы. Ёсць бойлер для вады, душ і рукамыйнік. Лазня, гэтак жа як і дом, прапальваеца дровамі.
Для аматараў даўніны тут сабраны розныя калекцыі з побыту нашых продкаў. Пры жаданні можна выпіць гарбаты з самавара на вуглях, паслухаць патэфон і прайгравальнік вінілавых пласцінак, пачытаць старыя часопісы і газеты.