Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.07.2021

Зямля пад белымі крыламі

25.07.2021 г. у аг.Трабы прайшло рэгіянальнае свята “Зямля пад белымі крыламі”. 
     
Пачалося свята тэатралізаваным прадстаўленнем з князем Трабусам і яго світай.
       
Старшыня сельскага выканаўчага камітэта Валянціна Мечыславаўна Марусава падзякавала людзей рэгіёну за добрасумленную працу. А затым традыцыйна ўзнагароды атрымалі лепшыя прадстаўнікі  арганізацый і ўстаноў, тыя, хто не толькі добра працуе, але і прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці аграгарадка.   Успомнілі  самых  пажылых жыхароў, і самых маленькіх, якія  нарадзіліся ў гэтым годзе. 
    
Цудоўны, святочны настрой гледачам падарылі канцэртныя выступленні вакальнага ансамбля “Бяседа”аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы і народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1.
      
На працягу свята працавалі атракцыёны, а таксама ўсе жадаючыя маглі прыняць удзел у майстар-класе  побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” і спартыўных спаборніцтвах.