Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.01.2021

Зімовыя святкі-калядкі

Святкі – гэта час ад Каляд да пярэдадня Вадохрышча. Святкі ў народзе называлі святым часам. У святыя вечары нашы продкі калядавалі, ладзілі дзявочыя гаданні і вяселыя забавы. Народныя традыцыі прадаўжаюць установы культуры. Шэраг калядных абрадаў праведзены клубнымі ўстановамі ў аграгарадках і весках раена 7-8 студзеня.

13 студзеня ў г.Іўе і в.Бакшты прайшлі калядныя абрады “Калядкі – добрыя святкі” і “Добры вечар, шчодры вечар”. Арганізатарамі мерапрыемстваў вступілі Іўеўскі цэнтр культуры і аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты.