Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.09.2020

Запрашаем на свята “Эйгердаўскія дакопкі”

Паважаныя сябры, запрашаем Вас на свята “Эйгердаўскія дакопкі”,якое адбудзецца 20 верасня 2020 г. ў аг.Эйгерды, на пляцоўцы каля сектара культурна-масавай і асветніцкай работы. Пачатак у 12.00 гадзін.

Бульба – другі хлеб беларусаў. Ўсіх аматараў бульбы аб’яднае вясёлае свята дакопак. 

Для Вас прапануюцца:
- тэматычная праграма “Бульбу жараць, бульбу вараць, бульба – наша  смаката»,
- захапляльныя выступленні вядучых калектываў аматарскай творчасці, 
- мноства кулінарных конкурсаў, цікавых выстаў і майстар-класаў.

Усе жадаючыя змогуць праявіць кулінарныя таленты, пакаштаваць смачныя стравы з бульбы, праявіць спрыт і кемлівасць у гульнях і віктарынах, а таксама з задавальненнем павесяліцца.

Аргкамітэт