Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.02.2020

Выстава “Цеплыня душы ў звычайных рэчах”

Гліняны посуд, лялькі, тканыя ручнікі, кошычак з лазы… Здаецца, простыя рэчы, але колькі таямніц звязана з працэсам іх стварэння. У Іўеўскай дзіцячай бібліятэцы 13 лютага аформлена тэматычная выстава “Цеплыня душы ў звычайных рэчах”.

Выстава запрашае адправіцца ў цікавае падарожжа ў загадкавую краіну народнага мастацтва. Тут змешчана шмат займальнай інфармацыі пра гісторыю і сучасны стан старадаўніх беларускіх рамёстваў, асаблівасці стварэння той ці іншай рэчы, даюцца адказы на пытанні: чаму ў даўніну кавалёў лічылі чараўнікамі, з якога ўзросту дзяўчынкі пачыналі ткаць, а з якога вышываць, і інш. 

На выставе прадстаўлена літаратура з серыі “Энцыклапедыя народнага майстра”.