Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.04.2021

Велікоднае свята – на весялосць багата

11 красавіка ў рамках народнага свята “Вялікдзень” праведзена свята для жыхароў аг.Суботнікі. Арганізатары падаравалі гасцям шмат яркіх эмоцый. Усіх уразіла цікавая святочная тэатралізаваныя кампазіцыя, прыгожая выстава. Прысутных пачаставалі велікоднымі яйкамі. Зарад бадзёрасці далі святочныя гульні і забавы. Добры настрой стварылі канцэрты творчых калектываў і выканаўцаў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1 і сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды.