Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.06.2021

Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання

Аддзелам метадычнай работы ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” 4 чэрвеня 2021 года на базе ўстаноў культуры аг.Геранёны праведзены раённы семінар-практыкум “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання”. Галоўнай мэтай семінара-практыкума з’ўляецца адраджэнне, захаванне і пераемнасць традыцыйнай культуры падрастаючаму пакаленню.
          
У час семінара-практыкума разглядаліся пытанні: традыцыйная культура беларусаў – аснова культурна-дасугавай дзейнасці ўстаноў культуры; этнавыхаванне падрастаючага пакалення праз дзейнасць дзіцячых калектываў аматарскай творчасці”; традыцыйныя рамёствы (вышыўка, выцінанка, саломапляценне, ткацтва); работа музейнай экспазіцыі па саломапляценню; беларускія традыцыйныя танцы побыту; 
               
народная гульня як форма арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў; роля традыцыйнай лялькі ў этнавыхаванні дзяцей; адраджэнне народных святаў і абрадаў Іўеўшчыны, а таксама ішла размова аб рабоце па папулярызацыі страў традыцыйнай кухні і падрыхтоўцы матэрыялаў па наданню статусу нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыі прыгатавання дранікаў у Гродзенскай вобласці”.
 
Майстрамі і кіраўнікамі калектваў аматарскай творчасці з устаноў культуры аграгарадкоў Геранёны, Ліпнішкі і г.Іўе праведзеныя майстар-класы па традыцыйных рамёствах і народных танцах побыту.

У семінары-практыкуме актыўны ўдзел прынялі: Пятрук Андрэй Пятровіч, вядучы метадыст па промыслах аддзела традыцыйнай культуры ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці; Мінюк Ульяна Паўлаўна, выкладчык па класу харэаграфіі і навучэнцы харэаграфічнага аддзялення ДУА “Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў”; удзельнікі дзіцячых гурткоў па выцінанцы, ткацтву сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны; загадчыкі і спецыялісты аддзелаў і сектараў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.  Выстаўку літаратуры “Фальклор на старонках кніг” падрыхтавала бібліятэка-філіял аг.Геранёны ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”.

Удзельнікі семінара-практыкума наведалі музейную экспазіцыю па саломапляценню, выстаўкі дзіцячай і народнай творчасці сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры, аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны.