Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.01.2020

Тэматычная вечарына “Стравы нашых продкаў”

Цудоўную і багатую спадчыну маюць беларусы. Гаварыць пра яе можна бясконца. Шматвекавую, вельмі багатую і цікавую гісторыю мае і беларуская кухня. Менавіта пра яе і пайшла размова падчас тэматычнай вечарыны “Стравы нашых продкаў” у бібліятэцы-філіяле аг.Трабы. Удзел у мерапрыемстве прынялі члены аматарскага аб’яднання “Бяседа”. 

На працягу вечарыны прысутныя абмяркоўвалі кулінарныя традыцыі нашых продкаў, распавядалі пра хлеб, бульбу, бліны, любімы фрукт беларусаў – яблык, пра беларускія напоі. Адносіны беларусаў да ежы, да застолля знайшлі сваё адлюстраванне ў беларускай літаратуры, у розных жанрах вуснай народнай творчасці. Удзельнікі мерапрыемства прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Старажытныя назвы беларускіх страў паводле твораў У. Караткевіча”, у конкурсе прыказак і прымавак “Дзе каша і аладка…”, спявалі беларускія народныя песні, паспрабавалі стравы, прыгатаваныя па старадаўніх беларускіх рэцэптах. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Кулінарны калейдаскоп”.